Фінькевічу не ўдалося абскардзіць адмову ў датэрміновым вызваленні

Дэпартамент па выкананні пакаранняў не задаволіў скаргу палітвязня Артура Фінькевіча, які адбывае “хімію” ў Шклове. Адвакат Аляксандр Галіеў паспрабаваў абскардзіць рашэнне дэпартамента, які 4 чэрвеня адмовіў моладзеваму актывісту ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні.

Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў сам Артур Фінькевіч.

“Сваё рашэнне яны аргументавалі тым, што ў мяне ёсць парушэнні рэжыму ўтрымання, парушэнні правілаў унутранага распарадку і гэтак далей…”

На думку Фінькевіча, улады адмаўляюцца вызваляць палітвязняў пасля адмены Еўрасаюзам гандлёвых прэферэнцый для Беларусі.

Нагадаем, нядаўна моладзевага актывіста перавялі з Магілёва, дзе ён працаваў дворнікам у адным з дзіцячых садкоў, на будоўлю папяровай фабрыкі ў Шлове.

У снежні гэтага года Артур павінен выйсці на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі