Вы тут

Фінка стане самым маладым прэм'ерам у свеце, дагэтуль ім быў украінец

Сана Марын / Reuters

Фінка Сана Марын стане самым маладым дзейным прэм'ер-міністрам у свеце, інфармуе bbc.com. Ужо былому міністру транспарту і камунікацый 34 гады. Яна перамагла на ўнутрыпартыйным галасаванні сацыял-дэмакратаў (Сацыял-дэмакратычная партыя — правячая ў Фінляндыі). Прысяга адбудзецца ўжо на гэтым тыдні. А пакуль самым маладым прэм'ер-міністрам у свеце яшчэ лічыцца ўкраінец 35-гадовы Аляксей Ганчарук.

Сана Марын прыйшла на змену прэм'еру Анці Рыне, які ў пачатку снежня пайшоў у адстаўку (як мяркуюць, з-за страйку паштальёнаў, які прайшоў у лістападзе).

Украінскі прэм'ер Аляксей Ганчарук / УНІАН

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.