Фінал Кубка Беларусі па футболе заўзятары змогуць наведаць бясплатна

Фінальны матч розыгрышу Кубка Беларусі па футболе адбудзецца 31 траўня на мінскім стадыёне "Дынама". Гульня салігорскага "Шахцёра" і наваполацкага "Нафтана" пачнецца а 18-й гадзіне і ўваход на трыбуны будзе вольным, перадае БЕЛТА.
Для салігорскага "Шахцёра" фінальны матч стане чацвёртым у гісторыі. Праўда, поспеху гарнякі дамагліся толькі аднойчы, у 2004 годзе перайграўшы ў вырашальным паядынку "Гомель" - 1:0. А вось у 2006 і 2008 гадах салігорскія футбалісты саступалі БАТЭ і МТЗ-РІПА.

Наваполацкі "Нафтан" упершыню дайшоў да фіналу і гарыць жаданнем заваяваць ганаровы трафей.

Уладальнік Кубка Беларусі атрымае права выступіць у розыгрышы Лігі Еўропы, якая ў гэтым сезоне прыходзіць на змену Кубку ЎЕФА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі