Фільм Ларса фон Трыера "Антыхрыст" асвісталі на Канскім кінафестывалі

Новы фільм дацкага рэжысёра Ларса фон Трыера "Антыхрыст" быў асвістаны падчас прэм'еры на Канскім кінафэстывалі. Гледачы, сярод якіх было шмат прафесійных крытыкаў і журналістаў, суправаджалі паказ фільма з'едлівымі каментарамі, іранічным смехам, гучнымі воклічамі недаверу і свістам.


Крытыкі назвалі фільм "абуральным" і заявілі, што не разумеюць, якім чынам гэтая карціна магла трапіць у лік прэтэндэнтаў на галоўную ўзнагароду фестываля.

Сам Ларс фон Трыер назваў "Антыхрыста" самай важнай працай свайго жыцця.
Сюжэт карціны будуецца вакол галоўных герояў, якія страцілі адзінае дзіця і імкнуцца да адзіноты, хаваючыся ў дамку, што знаходзіцца у глухім лесе.

Нагадаем, што Ларс фон Трыер у 2000 годзе атрымаў галоўны прыз Канскага кінафестываля за фільм "Тая, што танчыць у цемры"са спявачкай Б'ёрк у галоўнай ролі.
lenta.ru

Трэйлер фільма можна паглядзець тут:

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі