Фестываль “Бардаўская восень” прымае заяўкі на ўдзел у адборачным канцэрце

Фестываль “Бардаўская восень” прымае заяўкі на ўдзел у адборачным канцэрце

Адборачны канцэрт фестывалю “Бардаўская восень 2015” пачнецца ў сталічным бары “ДК” 13 верасня а 18-й гадзіне. Усе ўдзельнікі канцэрта прадставяць свае творы на суд прафесійнага журы і гледачоў. Вынікам стане абвяшчэнне ўдзельнікаў конкурснай праграмы сёлетняга фэсту, якія пазмагаюцца за ўзнагароды і лаўрэацтва “Бардаўскай восені 2015” на галоўнай фестывальнай сцэне ў Бельску Падляскім у Польшчы.

Ахвочым трэба напісаць ліст на адрас [email protected] альбо звярнуцца да арганізатараў праз суполкі фестывалю ў сацыяльных сетках VK i FB. Прыём заявак на ўдзел у адборачным канцэрце “Бардасўкай восені 2015” працягнецца да 10 верасня.

Апроч непасрэдна адбору, на імпрэзе выступіць лаўрэат леташняга фестывалю Аляксандр Ясінскі. Баяніст гуртоў BosaeSonca i Fratres, прадставіць частку сваёй сольнай песеннай праграмы, анансуючы дэбютны сольны альбом. Адмысловы выступ на адборачным канцэрце “Бардаўскай восені 2015” прадставіць таксама гурт Leibonik на чале з Сяргеем Башлыкевічам, якіх можна смела назваць фаварытамі глядацкіх сімпатый мінулагодняга фестывалю. Распачнецца канцэрт у 18:00, 13 верасня. Уваход на мерапрыемства вольны.

Фестываль “Бардаўская восень” прымае заяўкі на ўдзел у адборачным канцэрце

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі