Фэст Be2Gether атрымаўся сапраўды еўрапейскім па якасці, гуку і энергетыцы

Вось і скончыўся фестываль Be2Gether, што праходзіў каля літоўска-беларускай мяжы і быў прысвечаны 50-цігоддзю Еўрапейскага саюза. Беларусь на ім была прадстаўленая гуртамі “Ляпіс Трубецкой”, IQ48, Drum Ecstasy.
Падводзячы вынікі фэсту, можна сказаць, што ён атрымаўся сапраўды еўрапейскім па якасці, гуку і энергетыцы.

На фэст сабраліся людзі з розных краінаў: Расіі, Эстоніі, Англіі, Польшчы і, відавочна ж, Беларусі.

Дарэчы, наш карэспандэнт Зміцер Траўчук таксама прывёз інтэрнацыянальнае прывітанне і рэспект гурту “Ляпіс Трубецкой” ад лідэра гурта Gogol Bordello Яўгена Гуця, якія той перадаў з журналістам “Еўрарадыё” Мілай Коткай з фестывалю “Сігіт”.

Сяргей Міхалок спачатку не паверыў, але аргумент, што ўсё "зафіксавана" ў праграме “Траянскі зубр”, яго пераканаў.

Праўда, усё добрае хутка заканчаваецца. І падчас сённяшняга выступу гурту IQ48, які закрываў фестываль, людзі былі ўжо са спакаванымі рэчамі, паведамляе Зміцер Траўчук.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі