Вы тут

Федэрацыя хакея Украіны абвясціла бестэрміновую дыскваліфікацыю Сяргею Касціцыну

Сяргей Касціцын / cas.sk

Федэрацыя хакея Украіны абвясцілі бестэрміновую дыскваліфікацыю беларускаму форварду "Сокала" з Суперлігі Сяргею Касціцыну. Такое ж пакаранне абвешчанае яшчэ 12 беларускім хакеістам і трэнерам.

Як піша "Прессбол", у гэты чорны спіс трапілі Віталь Трус, Уладзіслаў Сакалоўскі, Віктар Туркін, Мікіта Міцкевіч, Аляксандр Семачкін, Раман Аляксееў, Мікіта Зуеў, Дзмітрый Жалняроўскі, Павел Мікульчык, Алег Мікульчык, Аляксандр Міхеёнак і Аляксей Емяльянаў.

Агулам ФХУ дыскваліфікавала 171 чалавека. Усе яны маюць дачыненне да ўкраінскай хакейнай Суперлігі. 

Ва Украіне ўзнік канфлікт паміж ФХУ і хакейнымі клубамі. У выніку клубы стварылі асобны турнір — Суперлігу. Федэрацыя працягвае праводзіць чэмпіянат Украіны і не прызнае Суперлігу. Залагодзіць канфлікт не здолеў нават прэзідэнт ІІХФ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.