Фанаты The Beatles зымітуюць вокладку альбома “Abbey Road”

Да саракагоддзя выхаду альбома "Abbey Road" прыхільнікі The Beatles зладзяць фотасесію на вуліцы Эбі Роўд у Лондане.  Чакаецца, што сотні фанатаў ліверпульскай чацвёркі апрануцца гэтак жа, як Джон Ленан, Пол Макартні, Джордж Харысан і Рынга Стар на вокладцы альбома, і сфатаграфуюцца на пешаходным пераходзе.

Акцыя прызначаная на 11:30 раніцы 8 жніўня, роўна праз сорак гадоў пасля таго, як фатограф Іэн Макмілан сфатаграфаваў музыкаў для вокладкі недалёка ад іх студыі Эбі Роўд.

Лонданская студыя стала адным з месцаў паломніцтва прыхільнікаў гурта, а на сайце кампаніі вядзецца трансляцыя з вэб-камеры, усталяванай такім чынам, што ў кадр трапляе знакаміты пешаходны пераход.

lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі