Эвакуіраваць беларусаў з Уханя дапамог Казахстан

Reuters
Reuters

Пецярых грамадзян Беларусі з кітайскага Уханя эвакуіравалі 2 лютага ў Казахстан. Як паведамляе казахстанскі ўрад, у Астану пад кантролем лекараў дастаўлены 83 грамадзяніна Казахстана і грамадзяне Беларусі, Кыргызстана і Арменіі, пра што Казахстан папрасілі ўлады гэтых краін.

Па прыбыцці ў Казахстан усіх эвакуяваных агледзелі медыкі, пасля чаго іх пакінулі на 14-дзённы карантын у спецыяльна выдзеленым супроцьінфекцыйным корпусе пры шматпрофільнай бальніцы ў 7 кіламетрах ад Астаны.

Падчас каранціну з эвакуяванымі будзе кантактаваць толькі медыцынскі персанал, які мае вопыт у працы з асабліва небяспечнымі інфекцыямі, адзначылі ва ўрадзе Казахстана.

Па даных на 2 лютага, ад новага каранавіруса 2019-nCoV памерлі 305 чалавек, ачунялі 340 хворых. Колькасць заражаных амаль дасягнула 15 тысяч чалавек. Упершыню зарэгістраваная смерць ад каранавіруса за межамі мацерыковага Кітая — на Філіпінах памёр 44-гадовы мужчына, які прыляцеў з Уханя 21 студзеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі