З кітайскага Уханя эвакуіравалі пяцярых беларусаў

Reuters
Reuters

З кітайскага горада Ухань, у якім пачалася эпідэмія новага каранавірусу 2019-nCoV, 2 лютага эвакуявныя 5 грамадзян Беларусі. Пра гэта паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі. Ніякіх падрабязнасьцяў пра тое, каго эвакуіравалі і куды, і ці патрапяць гэтыя беларусы ў каранцін, у дыппрадстаўніцтве не распавялі.

Напрыклад, у Аўстраліі эвакуяваных з Кітая грамадзян змяшчаюць у двухтыднёвы каранцін. Гэтак жа з эвакуіраванымі паступаюць у Расіі.

Тым часам 2 лютага ўпершыню з моманту пачатку эпідэміі 2019-nCoV колькасць тых, хто паправіўся, перавысіла колькасць памерлых. Па апошніх даных, ад вірусу вылечыліся ўжо 340 чалавек, тады як памерлі 305 чалавек.

Пацверджаная наяўнасць новага каранавірусу амаль 15 тысяч чалавек, з якіх 14 391 знаходзіцца на тэрыторыі кантынентальнага Кітая.

Чтобы следить за важными новостями, подпишитесь на канал Еврорадио в Telegram.

Мы каждый день публикуем видео о жизни в Беларуси на Youtube-канале. Подписаться можно тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі