Еўропе пагражае новы супермікроб

Еўропе пагражае новы супермікроб — устойлівы да антыбіётыкаў залацісты стафілакок. Тэсты на яго наяўнасць цягнуцца два тыдні, а забіць хворага ён можа за дзень.

"Супербаг", як назвалі яго лекары, атрымлівае ўсё большае распаўсюджванне ў выглядзе пазабальнічных штамаў. Дагэтуль ён лічыўся небяспечным у асноўным для сталых людзей і пацыентаў з саслабелым імунітэтам.

У шпіталях праводзіліся даследаванні, якія дазвалялі досыць лёгка кантраляваць захворванне. Аднак у пэўны момант яго выпусцілі, і зараз мікраарганізм "шпацыруе" і за межамі лячэбных устаноў, што становіцца прычынай цяжкіх інфекцыйных захворванняў сярод людзей усіх узроставых груп.

Больш таго, паўсюднае распаўсюджванне бактэрыі прыводзіць да з'яўлення новых штамаў і клінічных сіндромаў, інфармуе Газета.ру.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі