24 мільёны еўра ад Еўрасаюза для "падтрымкі народа Беларусі"

24 мільёны еўра ад Еўрасаюза для "падтрымкі народа Беларусі"

Для падтрымкі грамадзянскай супольнасці, бізнесу, моладзі і аховы здароўя Беларусі Еўрасаюз вылучыў 24 мільёны еўра, паведамляецца ў заяве Еўракамісіі.

"Прыняццем гэтага пакета падтрымкі ЕС дае зразумець, што знаходзіцца на баку народа Беларусі і выконвае свае абавязанні па актывізацыі падтрымкі грамадзянскай супольнасці. Мы таксама гатовыя падтрымаць дэмакратычную і мірную перадачу ўлады ў краіне з дапамогай усіх сродкаў і інструментаў, якія знаходзяцца ў нашым распараджэнні", — заявіў еўракамісар па палітыцы добрасуседства і пашырэння ЕС  Олівер Вархей, каментуючы прынятае рашэнне аб дапамозе.

Вылучаныя грошы, як гаворыцца, будуць размеркаваныя па чатырох напрамках наступным чынам: 

— 8 мільёнаў еўра адрасанваыя на падтрымку грамадзянскай супольнасці і незалежных СМІ (у тым ліку блогераў), мясцовых арганізацый, грамадзянскіх груп і праваабаронцаў;

— 8 мільёнаў еўра скіруюць на дапамогу моладзі, у тым ліку праз стыпендыяльныя праграмы для студэнтаў і маладых прафесіяналаў, а таксама на падтрымку Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта;

— 4 мільёны еўра прызначаныя на кансультацыі малому і сярэдняму бізнесу дзеля павышэння іх канкурэнтаздольнасці падчас цяперашняга эканамічнага спаду;

— 4 мільёны еўра пойдуць на медыцынскія мэты для барацьбы з пандэміяй каранавіруса, у тым на ліку абсталяванне і расходныя матэрыялы для медцэнтраў і лабараторый.

Гэтая дапамога з'яўляецца часткай пакета ў 53 мільёны еўра, пра які ў жніўні казала старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Еўракамісія ўжо вылучыла 3,7 мільёна еўра дапамогі для ахвяр рэпрэсій, а таксама для незалежных СМІ. Цяпер рыхтуюцца далейшыя меры па падтрымцы малога і сярэдняга беларускага бізнесу. Плануецца, што на гэтыя мэты вылучаць 6 мільёнаў еўра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі