Еўрасаюз усё ж узгадніў дзявяты пакет санкцый супраць Расіі

ЕС прыняў дзявяты пакет санкцый супраць Расіі / pixabay.com
ЕС прыняў дзявяты пакет санкцый супраць Расіі / pixabay.com

Увечары 15 снежня амбасадары краін Еўрасаюза ўзгаднілі дзявяты пакет санкцый супраць Расіі, перадае Reuters са спасылкай на дыпламатаў. Да поўдня пятніцы, 16 снежня, санкцыі павінны прайсці пісьмовую працэдуру ўзгаднення.

Пра падрыхтоўку чарговага пакета санкцый старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла каля тыдня таму. Гаварылася, што санкцыі закрануць расійскае войска, банкаўскі сектар, энергетычную і горназдабыўную прамысловасць, прапагандыстаў і кіруючыя колы.

Але 15 снежня, як распавядала Еўрарадыё, стала вядома, што Польшча і краіны Балтыі блакуюць новы пакет санкцый. Яны пратэставалі супраць таго, што ў санкцыях робяцца выключэнні для экспарту расійскага збожжа і угнаенняў, якія прапанавалі Германія, Францыя і Нідэрланды. На думку прадстаўнікоў Польшчы і Балтыі, такія выключэнні дапамогуць Расіі абыходзіць санкцыйныя забароны.

Праект вярнулі на дапрацоўку. Дакладны змест прынятага дакумента пакуль не вядомы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі