Еўрасаюз адчыняе дзверы імігрантам, але не з нашага рэгіёну

Еўрапейскі Саюз мае намер пашырыць прыём імігрантаў з трэціх краін. У гэтых мэтах распрацоўваецца праграма сумесных дзеянняў, планы прадугледжваюць стварэнне дадатковых фінансавых стымулаў. Пра гэта, як паведамляе BBC, заявіў у Брусэлі камісар ЕС па пытаннях юстыцыі і ўнутраных спраў Жак Баро.

Гаворка ідзе пра павелічэнне колькасці імігрантаў, якія прыбываюць з "гарачых кропак" — найперш з Ірака, Самалі, Судану і некаторых афрыканскіх дзяржаваў. У той жа час Баро падкрэсліў, што кожная краіна ЕС зможа сама вырашаць, колькі імігрантаў яна ў стане прыняць.

Летась краіны ЕС размясцілі ў сябе 4,5 тыс. уцекачоў з крызісных рэгіёнаў, у той час як ЗША - каля 60 тыс. Будзе пашыраны адмысловы Еўрапейскі фонд падтрымкі ўцекачоў. Бюджэт фонду будзе павялічаны з цяперашніх 90 мільёнаў еўра да 120 мільёнаў у 2012 годзе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі