"Еўрарадыё" стварыла гульню "Беларускія шахматы" (спампаваць)

Некалі мы ўжо пісалі пра Беларускія шахматы і нават выстаўлялі камп’ютарную версію для спампоўкі. Сёння ж мы вырашылі зрабіць вам падарунак, выставіўшы адноўленую версію айчыннай гульні.

Цяпер магчымасці праграмы значна пашырыліся, і, запампаваўшы гульню, можна гуляць не толькі седзячы за адным кампутарам, як гэта было ў папярэдняй версіі, але і знаходзячыся далёка адно ад аднаго, выкарыстоўваючы магчымасці інтэрнэту.

Акрамя гэтага цяпер вы можаце паспрабаваць свае сілы і ў барацьбе з сярэднім па ўзроўні камп’ютарным сапернікам, які аналізуе хады як звычайнага чалавека. А тры варыянты каляровага вырашэння дошкі і фігурак дадуць вам магчымасць зрабіць гульню індывідуальнай.

Пампуйце, перамагайце, каментуйце!

Спампаваць гульню

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі