Еўракамісія завяршыла працу над новым пакетам санкцый супраць Расіі

У паведамленні прэс-службы Еўракамісіі гаворыцца, што новыя прапановы дапаўняюць тыя, што былі прынятыя 31 ліпеня, і датычаць доступу на рынкі капіталаў і адчувальных тэхналогіяў, а таксама абароннай сферы, выкарыстання тавараў абароннага прызначэння. 

Напярэдадні новая кіраўніца агульнаеўрапейскай дыпламатыі Федэрыка Магерыні заявіла дэпутатам Еўрапарламента, што новы пакет санкцый супраць Расіі можа быць ухвалены ўладамі Еўрасаюза 5 верасня 2014 года, адзначае РБК. Яна адзначыла, што Еўракамісія разглядае магчымасць увесці сектаральныя санкцыі ў абароннай галіне і фінансах, а таксама ў сферы абароту тавараў падвойнага прызначэння. 

Па звестках газеты Financial Times, у распараджэнні якой апынуўся праект новага пакета санкцый, у дакуменце не згадваюцца "Газпрам" і іншыя расійскія дзяржкампаніі, занятыя ў здабычы, транспарціроўцы або перапрацоўцы газу. У той жа час, па звестках выдання, пад санкцыі могуць трапіць кампаніі, занятыя на разведцы, здабычы і транспартаванні нафты і нафтапрадуктаў, а таксама абаронныя прадпрыемствы. 

Фота — giga.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі