Эратычная галюцынацыя на канцэрце "Нейра Дзюбель" (фотарэпартаж)

На першым у гэтым годзе канцэрце “дзюбеля” прэзентавалі 2 новыя песні. Яшчэ адну не паспелі.
На канцэрт “Нейра Дзюбеля” ў “Да-Клаб”, здаецца, прыцягнуліся толькі правераныя байцы “нейра-фронту”, бо інфармацыю пра выступ нідзе, акрамя інтэрнэту, знайсці было нельга. Людзей было няшмат, таму мы нават можам пералічыць іх: былі пару дзясяткаў фанатаў,



колькі штук сапраўдных панкаў,

адзін знакаміты зубр — Саша Атрошчанкаў,


некалькі далікатных дзяўчат


і крыху журналістаў.



А канцэрт, між іншым, быў першым у 2009 годзе.

Павел Кашырын, арганізатар: “Сённяшнім канцэртам гурт “Нейра Дзюбель” адкрыў серыю канцэртаў, якія можна назваць юбілейнымі — “Дзюбелям” у гэтым годзе спаўняецца 20! І я спадзяюся, што восенню будзе вялікі грандыёзны канцэрт, прысвечаны 20-годдзю гурта. Ёсць планы запрасіць музыкаў, якія гралі ў НД на пачатку”.









Магчыма, прамоўтары ўсе сілы накіравалі на арганізацыю гэтага восеньскага юбілею, таму што ў “Да-Клабе” ўсё, што звычайна спрыяе файнаму канцэрту, вымушала жадаць лепшага.



Кулінковіч: “Шчыра кажучы, я не ў захапленні. Гук быў дрэнны, мы не сыгралі тое, што хацелі, і так, як хацелі. Шмат было памылак у выкананні з-за таго, што мы дрэнна сябе чулі. Асабліва на тых песнях, дзе публіка крычыць і перакрыквае тое, што мы чуем з калонак!”

Новыя песні, пра якія казаў Кулінковіч – гэта “Манту” і “Молодец”. Несыгранай засталася “Не склонен к полноте”, бо яна “самая складаная з трох, а мы і першыя дзве зайгралі хто ў лес, хто па дровы” — патлумачыў самакрытычны Саша.

Тым не менш, публіка рэагавала даволі пазітыўна, а на песні “Женщина моих галлюцинаций”, здаецца, нават эрагавала. На сцэну выйшла Вольга Самусік з гурта “Тарпач”, у гатычна-эратычным строі, і заспявала разам з Кулінковічам.



“Мы ўжо другі раз выконваем разам гэтую песню. Вольга, здаецца, вельмі яе палюбіла” – сказаў Кулінковіч.



Так што на наступных канцэртах “Нейра Дзюбель” можна смела чакаць прыходу новых эратычных галюцынацый. Дарэчы, наступны канцэрт адбудзецца 18 лютага ў паб-клубе “Графіці”. Музыкі абяцаюць больш якасны гук, бо прывязуць сваю апаратуру.



Трэк-ліст:
1. Скрыпка Дрыгвы
2. Усама
3. Убийство монтировкой
4. Пол царства
5. Самураи
6. Сёма
7. Das Piche
8. Переехала Комбайном
9. Охотник и Сайгак
10. Суки
11. Вологда
12. Чай Липтон
13. Гадзіна
14. Женщина моих галлюцинаций
15. Підарасы
16. Манту (новая)
17. Молодец (новая)
18. Черные глаза
19. Звездочки
20. Край
21. Резиновый дом
22. Гузік
23. Свабоду
24. TUT.BY
25. Можно жить
26. Ничего на свете!
27. Время распрощаться

Фота: Tarantino

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі