Энергетыкі аднавілі падачу электрычнасці па ўсёй Беларусі

Ва ўсіх населеных пунктах адноўленая падача энергіі, перадае БЕЛТА са спасылкай на ДВА "Белэнерга".

Па словах энергетыкаў, падача электрычнасці была адноўленая да 24-й гадзіны 18 ліпеня. Па звестках на раніцу 19 ліпеня, адключэнняў у размеркавальнай сетцы няма.

Як паведамлялася раней, у ноч з 17 на 18 ліпння без электрычнасці засталіся 766 населеных пунктаў па ўсёй Беларусі. Прычынай стала навальніца з ураганам, якая прайшла па краіне. Найбольш ад наступстваў стыхіі пацярпелі Гомельшчына, Міншчына і Магілёўшчына. Паведамлялася, што ад удараў маланкі ўзніклі некалькі пажараў.