Respublika's comparisons: Refugees in Austria and Minsk family (photo)

"Рэспубліка" працягвае параўнанні: Уцекачы ў Аўстрыі і мінская сям'я (фота)

Першая паласа чарговага нумару "Рэспублікі". Пад вялікім загалоўкам "Час абіраць" зноў параўнанне. Гэтым разам на фотаздымку лагер уцекачоў у аўстрыйскім Зальцбургу, маленькая дзяўчынка сумна глядзіць праз жалезны плот. Поруч "сям'я мінчан Саракваш і яе сямейны капітал".

Раней, нагадаем, "Рэспубліка" параўноўвала хлопчыка з Камбоджы і мінскі дзіцячы садок, разбураны Данецк і Мінск на дзень горада.


Прапануем газеце свае варыянты параўнанняў.