Republic: Nobody searches for food at our dumps

Газета "Рэспубліка": У нас ніхто ежу па сметніках не збірае

The front page of the newspaper Republic. The photo shows a Cambodian child at a dump and happy kids from a Minsk kindergarten. The huge title says: “Time to choose!”

Цікавімся ў газеце "Рэспубліка", што трэба абраць і прычым тут Камбоджа?

"Рэспубліка": Вас падвяла вобразнасць мыслення. Вы ж не паміж Камбоджай абіраеце, а паміж тым, што выяўлена на здымку.

Еўрарадыё: А што выяўлена?

"Рэспубліка": Вы ж нешта бачыце на плакаце, калі вы не разумееце, то складана патлумачыць. Шкада губляць час на лухту.

Еўрарадыё: Усё адно не разумею, у нас валацугі ходзяць па сметніках таксама і што?

Рэспубліка: Ну ходзяць, але ж ежу ў нас па сметніках, напэўна, ніхто не збірае!

Еўрарадыё: Гэта вы проста да выбараў зрабілі?

Рэспубліка: Ну, час абіраць. У нас ужо два тыдні гэтая рубрыка.

Шукаем здымак галоднага хлопчыка са сметніка ў Камбоджы. Аўтар Athit Perawongmetha з агенцтва Reuters. "Хлопчыка клічуць Сеў, яму 13 гадоў. Ён збірае піўныя банкі, каб зарабіць 25 цэнтаў у дзень", — арыгінал гісторыі хлопчыка з Камбоджы ад аўтара.

Газета “Рэспубліка”, камбаджыйскі хлопчык Сеў не шукае ежу на сметніку!

Глядзім папярэднюю вокладку "Рэспублікі". Жанчына з дзіцём каля разбуранага будынка, напісана, што гэта украінская Марыінка. І поруч тры дзяўчыны на плошчы Свабоды Мінска на Дзень горада. Там — сумна, тут — шчасліва і весела.

Правяраем. На самой справе, здымак зроблены не ў Марыінцы, як піша “Рэспубліка”, а ў Данецку каля рынка. Аўтар Аляксандр Ермачэнка з REUTERS. "А на сайце, дзе мы бралі здымак, было напісана, што гэта Марыінка", — тлумачаць у "Рэспубліцы".

На самой справе гэты здымак зроблены ў Данецку

Еўрарадыё адсочыць, якія "цікавыя" параўнанні яшчэ прапануе "Рэспубліка" да выбараў.