Элтан Джон развітаўся з Лас-Вегасам

Элтан Джон адыграў фінальнае шоў свайго пяцігадовага канцэртнага марафона ў Лас-Вегасе.


22 красавіка мэтр развітваўся з публікай у канцэртнай зале гатэля “Caesars Palace”, на сцэну якога ён выходзіў больш за дзвесце разоў.

Спачатку спявак падпісаў кантракт з казіно на тры гады, але яго рэзідэнцыя была падоўжаная да пяці гадоў з-за велізарнага попыту на шоў.

Свайго вяртання ў Лас-Вегас Элтан Джон таксама не выключае.

music.com.ua

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі