Экспертная камісія па прадухіленні прапаганды парнаграфіі разглядае 109 пастаноў

Экспертная камісія па прадухіленні прапаганды парнаграфіі разглядае 109 пастаноў

Рэспубліканская экспертная камісія па прадухіленні прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці разглядае 109 пастановаў. І з кожным месяцам іх колькасць павялічваецца. Прычына — нізкая прававая культура насельніцтва, заявіла газеце "СБ. Беларусь сегодня" старшыня камісіі Ніна Фральцова.

Паводле яе слоў, у мінулым годзе экспертная камісія па прадухіленні прапаганды выдала 546 экспертных заключэнняў. З іх 381 — запыты праваахоўных органаў. Бываюць і просьбы выдаць паўторнае заключэнне. Такое нядаўна прыйшло з Гродна. У студзені мясцовую жыхарку асудзілі на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на год за захавання фота з сацсетак. І вось аддзел унутраных спраў Ленінскага раёна Гродна зноў звярнуўся ў гэтай справе да экспертаў.

Высветлілася таксама, што камісія вывучае нават эратычныя танцы ў стрыптыз-клубах. Заключэнні выдаюцца на канкрэтную пастаноўку з пэўным складам удзельнікаў. Калі выканаўцы мяняюцца ці ў нумары з'яўляюцца новыя элементы, дакумент лічыцца несапраўдным і будзе неабходны новы разгляд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі