У Беларусі прыраўнялі да парнаграфіі дэманстрацыю гомасексуальных адносін

Запрет ЛГБТ в Беларуси

Кадр з карціны "Call me by your name" / Memento Films International

У Беларусі перагледзелі вызначэнне парнаграфіі. У чацвер на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале РБ апублікаваная адпаведная пастанова Міністэрства культуры, прынятая яшчэ ў сакавіку. Ёй уносяцца змены ў ранейшую інструкцыю, якая рэгламентуе выпуск, пракат, продаж і рэкламу "эратычнай прадукцыі і тавараў сексуальнага прызначэння".

Цяпер у Беларусі лічыцца парнаграфіяй "вульгарна-натуралістычная, агідна-цынічная, непрыстойная фіксацыя палавых зносін, самамэтная, наўмысная дэманстрацыя большай часткай аголеных геніталій, антыэстэтычных сцэн палавога акту, сексуальных вычварэнстваў, нетрадыцыйных палавых зносін і (або) палавых паводзінаў, замалёвак з натуры, якія не адпавядаюць маральным крытэрам, абражаюць гонар і годнасць асобы, ставячы яе на ўзровень праяў жывёльных інстынктаў".

Такім чынам, чыноўнікі дадалі "нетрадыцыйныя палавыя зносіны" і нават сфармулявалі іх даволі падрабязнае вызначэнне. Гэта — "палавыя адносіны паміж людзьмі аднаго полу (гомасексуалізм, лесбійскае каханне), аднаго чалавека з людзьмі розных палоў (бісексуальныя адносіны), аднаго чалавека адначасова з некалькімі людзьмі аднаго або розных палоў". У спісе таксама згадваюцца садызм, мазахізм, педафілія, заафілія, некрафілія ды іншае.

Абарот эратычнай прадукцыі ці прадукцыі, якая змяшчае элементы эротыкі дазваляецца толькі пры наяўнасці "экспертнага заключэння" аб адсутнасці ў ёй "элементаў прапаганды парнаграфіі, гвалту і жорсткасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі