Эксперт: Склалася ўражанне адміністратыўнага ўмяшальніцтва ў валютны рынак

111003 IosubS.mp3

Еўрарадыё: Цяпер усталявалася пэўная раўнавага паміж попытам і прапановай на дадатковай сесіі на біржы. Наколькі я разумею, увесь час яна вагаецца, а курс не змяняецца, і невялікі аб’ём продажу валюты, попыт і прапанова зраўняліся, што гэта азначае?

Іосуб: Можна сказаць, што сёння сапраўды ўнікальны дзень на нашым валютным рынку, бо ўпершыню з дня ўвядзення дадатковай валютнай сесіі курс долара не ўпаў, а застаўся на тым жа ўзроўні. У гэтым не было б нічога дзіўнага, бо калі попыт супадае з прапановай, то курс не павінен змяняцца. Але здзіўляе ў гэтай сітуацыі тое, што па дадзеных нашай валютнай біржы, прапанова перавышала попыт, і ў гэтых умовах было б лагічна, каб долар патаннеў. Вось гэты факт выклікаў прынамсі ў мяне здзіўленне.

Еўрарадыё: І што гэта можа азначаць?

Іосуб: Тут мы пераходзім у сферу здагадак. У дадзеным выпадку я магу прапанаваць тое, што рашэнне аб тым, што курс сёння не зменіцца, было адміністратыўна прынятае Нацбанкам, а не склалася рынкавым чынам, пад уздзеяннем попыту і прапановы.

Еўрарадыё: Гэта можна ўскосна пацвердзіць словамі Надзеі Ярмаковай, якая заявіла, цытую на мове арыгінала: “Пакуль Нацыянальны банк валютных інтэрвенцыяў не праводзіў. Думаю, пэўны час мы зможам пратрымацца. Але, хутчэй за ўсё,

У кастрычніку давядзецца, каб не даваць рэзкага скачку долара ўверх, гэтыя інтэрвенцыі рабіць”. Магчыма, гэта ўжо і ідзе справа пра гэтыя інтэрвенцыі? Чаму з’явілася магчымасць рэзкага скачку і ці ёсць сэнс у валютнай біржы, калі яе ўвесь час падтрымліваюць інтэрвенцыямі?

Іосуб: У дадзенай сітуацыі, як прызналіся прадстаўнікі Нацбанка, інтэрвенцыі ўжо былі, але гэтыя інтэрвенцыі былі накіраваныя на скупку долара, каб замарудзіць яго падзенне. Сёння намеснік Нацбанка казаў аб тым, што ў бліжэйшыя месяцы могуць быць звычайныя для нас інтэрвенцыі, калі Нацбанк прадае на біржы долар, каб ён не так моцна рос. Самі па сабе інтэрвенцыі — гэта цалкам рынкавая з’ява, якая выкарыстоўваецца большасцю цэнтральных банкаў у свеце, у гэтым нічога страшнага няма. Сёння гаворка вялася не аб інтэрвенцыі, а склалася ўражанне нейкага адміністратыўнага ўмяшальніцтва, прычым, у сітуацыі, калі долар мусіў бы патаннець, але чамусьці гэтага не адбылося. Вынік напрошваецца, што сапраўды гэтае рашэнне аб тым, што курс застанецца на месцы, было прынятае адміністратыўна, але чаму яно было прынятае, якія мэты пры гэтым ставіў Нацбанк, не вельмі зразумела.

Еўрарадыё: Нацбанк друкуе дадатковую рублёвую масу і плануе яшчэ павышэнне заробкаў, што вынікае з заяваў вышэйшага кіраўніцтва, і не скарачаюцца расходы бюджэту, але пазычаюцца грошы. Што далей можа быць з беларускім валютным рынкам?

Іосуб: Тут ёсць пэўныя дэталі, калі заробкі бюджэтнікаў плацяцца з сабраных падаткаў, па сутнасці, з бюджэту, то нічога страшнага тут няма. Гэта заробленыя грошы. Праблема ўзнікае тады, калі ў бюджэце грошай няма і іх літаральна даводзіцца друкаваць. Таксама ціск на курс валюты аказвала сітуацыя з фінансаваннем дзяржпраграм, калі гэтае фінансаванне таксама не было з бюджэту, а гэта былі такія крэдыты Нацбанка, калі грошы друкаваліся, і імі фінансаваліся гэтыя дзяржпраграмы. Зыходзячы з заявы Нацбанка, з чэрвеня гэтага года ў нас спынілася эмісійнае фінансаванне праграм і таксама, як запэўнівае кіраўніцтва, новых грошай друкавацца не будзе. Страшнае не само павышэнне заробкаў, з пункту гледжання інфляцыі і росту курса, а трэба ўважліва разбірацца, з якіх крыніц ідуць гэтыя грошы. Калі будзе абраны эмісійны шлях, то гэта будзе прыводзіць, безумоўна, да росту інфляцыі, да ціску на валютны рынак.

Еўрарадыё: І хутка рынак сам пакажа, адкуль узяліся гэтыя грошы?

Іосуб: Менавіта так.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі