Экспарт беларускіх калійных угнаенняў за паўгода скараціўся ўдвая

Салігорскі калійны камбінат / kali.by​
Салігорскі калійны камбінат / kali.by​

Экспарт беларускіх калійных угнаенняў за паўгода скараціўся ўдвая, з Расіі — на чвэрць. Гэтыя дадзеныя ўтрымлівацца ў справаздачы, якую апублікавала канадская кампанія Nutrien — адзін з найбуйнейшых вытворцаў мінеральных угнаенняў. Пра гэта піша рэсурс reform.by 

"Абмежаваныя пастаўкі калію з Расіі і Беларусі ўтрымлівалі цэны на калій на гістарычна высокім узроўні цягам першай паловы 2022 года. Паводле ацэнак, пастаўкі калію з Расіі і Беларусі ў першай палове 2022 года скараціліся прыкладна на 25 і 50 працэнтаў адпаведна", — гаворыцца ў справаздачы кампаніі. Пры гэтым вялікая частка беларускага экспарту угнаенняў прыпала на першы квартал гэтага года.

Нагадаем, з лета мінулага года Белстат не публікуе звесткі пра экспарт калійных угнаенняў з Беларусі.

Санкцыі супраць Беларускай калійнай кампаніі першымі ўвялі ЗША — у снежні 2021 года, Еўрасаюз — з чэрвеня 2022-га года. Але складанасці з пастаўкамі ўзнікаюць нават у Індыю— праз санкцыі Беларусь не магла атрымаць плацяжы за пастаўлены калій. Аляксандр Лукашэнка на нарадзе, прысвечанай выжыванню ва ўмовах санкцый, у траўні 2022 года казаў сваім чыноўнікам, што "без таго, каб у цяперашняй сітуацыі вазіць калій "мяхамі" або дызель "бочкамі", мы не абыдземся".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі