Экс-дырэктарка рэстарана ў Беларусі стала прастытуткай у Вільні

Экс-дырэктарка рэстарана ў Беларусі стала прастытуткай у Вільні

Літоўская паліцыя ў Вільні 9 чэрвеня затрымала дзвюх прастытутак з Беларусі, піша ru.delfi.lt. Гэтых жанчын паліцыянты затрымліваюць ужо не ўпершыню: іх ужо некалькі разоў штрафавалі за прастытуцыю. Супрацоўнікі паліцыі кажуць, што беларускі спраўна плацяць штрафы і заўсёды прыходзяць на пасяджэнні суда. Нашыя суайчынніцы асцерагаюцца, што за нявыплату штрафаў ім могуць не выдаваць літоўскія візы.

У Літве прастытутку, затрыманую першы раз, штрафуюць на палову мінімальнага пакарання — 43 еўра. Тым, хто трапіў не ўпершыню, пагражае штраф ад 144 да 289 еўра. Між тым гадзіна працы саміх прастытутак каштуе 100 еўра (паўгадзіны — 70 еўра).

Паліцыянтам удалося злавіць з доказамі парушэння законаў 29- і 33-гадовую прастытутак з Беларусі. Абедзве давалі свае абвесткі на спецыялізаваных сайтах. Яны распавялі, што прыязджаюць у Вільню на нейкі час, а потым вяртаюцца ў Беларусь.

Старэйшая з затрыманах распавяла паліцыянтам, што раней працавала дырэктаркай рэстарана ў Беларусі і зарабляла 600 еўра ў месяц. Яна адзначыла, што сярэдні заробак у Беларусі кладае 300 еўра, а прадукты каштуюць даражэй, чым у Літве. Памеры сваіх даходаў у Вільні яна не назвала, заявіўшы, што яны непастаянныя.

Жанчына паведаміла, што ў Беларусі прастытуцыяй не займаецца, нідзе не працуе — адпачывае.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі