Экс-абаронца зборнай Беларусі па хакеі стаў айцішнікам
![Экс-абаронца зборнай Беларусі па хакеі стаў айцішнікам](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/chakieist-1208.jpg.webp?itok=oJOBN9FS)
Экс-абаронца хакейнай зборнай Беларусі Павел Чарнавок у 34 гады завяршыў спартовую кар'еру і перайшоў у IT-сферу. У сацсетках ён выклаў фатаздымак з лагатыпам кампаніі EPAM і падпісаў: "Маё новае працоўнае месца. Дзякуй хакею за ўсё, але цяпер я айцішнік".
Цікава, што некалькі дзён таму менавіта кампанія EPAM і яе кіраўнік Аркадзь Добкін сталі прадметам нападак Аляксандра Лукашэнкі. Ён авінаваціў айцішную кампанію ў падтрымцы пратэстаў.
Павел Чарнавок гуляў за "Хімік-СКА", мінскі "Керамін", салігорскі "Шахцёр" і мінскае "Дынама". Апошнім яго клубам быў французскі "Брыянсон".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.