Эколагі заявілі пра магчымае здарэнне на Беларускай АЭС

Эколагі заявілі пра магчымае здарэнне на Беларускай АЭС

Эколагі заявілі пра магчымае надзвычайнае здарэнне на Беларускай АЭС. Яно можа быць звязана з рэзервовай сістэмай ахалоджвання рэактара першага энергаблока, у якой нібыта выяўлена няспраўнасць. Як паведамляе ecohome-ngo.by, гаворка ідзе пра пашкоджаны падчас выпрабаванняў "танкер сістэмы аварыйнага ахалоджвання першага рэактару". Замест замены яго нібыта спрабуюць адрамантаваць (каб не прызнаваць факт аварыі). Эколагі спасылаюцца і на іншыя неафіцыйныя крыніцы. Аднак Дзяржатамнагляд на іх запыт адказаў, што пазаштатных ці надзвычайных здарэнняў не было.

Тым не менш, эколагі запатрабавалі "неадкладнага спынення ўсіх работ па доследна-прамысловай эксплуатацыі, ўстаноўкі самой рэактарнай ўстаноўкі і расследавання гэтага здарэння".

Запуск першага энергаблока БелАЭС неаднаразова пераносілі. У выніку яго запусцілі 7 лістапада 2020 года, але неўзабаве сапсаваліся трансфарматары напружання. Зноў у сетку першы энергаблок уключылі 19 лістапада.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі