Экаактывіст: Як кітайцы могуць валодаць гэтым месцам?

120105 Novikova_site.mp3

Таццяна Новікава: Гэты парк знаходзіцца ў цэнтры Мінска, там дзе Свіслач робіць лукавіну, утвараючы невялікі “паўвостраў”. Разам з Паркам Горкага ён стварае агульную зялёную зону. Парк на “паўвостраве” прыгожы, яго любяць тутэйшыя жыхары. Нядаўна ўлады прынялі рашэнне гэты парк выцерабіць, не поўнасцю, а “часткова”. Наколькі “часткова” і наколькі пацерпіць парк – мы пакуль не ведаем. На месцы гэтага парку плануюць збудаваць гатэль “Пекін”. Гэты пяцізоркавы гатэль будзе належаць кітайцам, і яны яго будуць будаваць. Будаўніцтва запланавалі да чэмпіянату свету па хакеі.

Еўрарадыё: Ці былі спробы неяк спыніць вырубку?


Таццяна Новікава: Тутэйшыя жыхары напісалі шэраг лістоў і прашэнняў, сабралі 412 подпісаў. Сярод жыхароў ёсць алімпійскія прызёры, ёсць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – усе яны пазначылі свае імёны пад лістом, які скіраваны ў самыя розныя інстанцыі: і прэзідэнту, і дэпутатам. Яны не просяць спыніць будаўніцтва гатэля, яны просяць вельмі рэальную рэч – перанесці будаўніцтва цераз дарогу, дзе знаходзяцца недабудаваныя карпусы завода ім. Кірава. Цяпер там знаходзіцца прамысловы сметнік.

Я асабіста хадзіла да міністра навакольнага асяроддзя. Міністр навакольнага асяроддзя сказаў, што нешта яны паспрабуюць зрабіць для таго, каб уратаваць дрэвы ў парку. За ўвесь парк ён, маўляў, ручацца не можа, задача складаная. Сёння вырубку ўзнавілі. Удалося дамовіцца на нейкі вельмі-вельмі малы час, каб выканаўцы заказу прыпынілі працэс, пакуль Міністэрства прыроды будзе праводзіць разбіральніцтва.

Але ўся гэтая сітуацыя вісіцю на павуцінцы, бо падрыхтаваныя ўсе паперы, якія афіцыйна абгрунтоўваюць выцярэбліванне гэтых дрэваў. Парк пераведзены з спецыфічнай рэкрэацыйнай зоны ў іншую – дазволена на 30% яго забудаваць. Гэта ў прынцыпе вельмі дзіўна. Тыя парушэнні, на якія я магу цяпер наракаць, – перавод парку з аднае зоны ў іншую, змена архітэктурнага плану, прыняццё рашэння аб вырубцы. Гэта ўсё рабілі без узгаднення з тутэйшымі жыхарамі. Узгаднення ў выглядзе грамадскіх слуханняў мясцовыя жыхары не прызнаюць. Яны лічаць што гэта ўсё інсцэніравана – я на іх баку. Калі б усё было з імі ўзгоднена і будаўніцтва было б ухвалена жыхарамі, тыя не сабралі б 412 подпісаў, не хадзілі б па інстанцыях і тым больш не стаялі б у парку, спрабуючы спыніць рубку, што яны цяпер робяць.

Еўрарадыё: А колькі людзей жыве на гэтай тэрыторыі? Які працэнт аддаў свае подпісы?


Таццяна Новікава: Я думаю, што так напраўду значная большасць людзей хочуць захаваць парк. Гэта адзіная зялёная зона дзе людзі могуць шпацыраваць. Сэнс нават не ў тым, што гэта нейкая працэнтная частка. Парк мае сваю гісторыю: яго садзілі мінчукі – бацькі і дзяды людзей,  якія падпісаліся; працаўнікі завода Кірава, што вазілі адпрацаваную дзындру на гэтае багніша, каб зрабіць там роўную пляцоўку. Яны ўсе сваімі рукамі закладалі гэты парк у 56-ым годзе. Яшчэ раней, падчас вайны на гэтым месцы праходзіў славуты партызанскі парад 44-га года пад кіраўніцтвам генерала Чарняхоўскага. Гэта адзіная такая падзея ў Мінску. Газеты – і “Савецкая Беларусь”, і “Рэспубліка” – шмат пісалі пра гэта ў свой час. Ёсць нават здымкі з гэтага месца, як праходзіць той парад. Таму, месца гэтае памятнае для ветэранаў – яны не разумеюць, як на ім можа быць збудаваная кітайская забаўляльная ўстанова і як кітайцы могуць валодаць гэтым месцам. Гэта галоўная сутнасць канфлікту.

Еўрарадыё: І гэтая зямля будзе належаць кітайцам?..


Таццяна Новікава: Не зямля – аб’ект гэты будзе належаць кітайцам, а зямля выдзяляецца дармова, бо ёсць Дэкрэт №10, які робіць лацвейшымі інвестыцыі. Але ж жыхары не супраць інвестара, не супраць таго, каб з’явіўся ў Мінску пяцізоркавы гатэль. Але ж ён мог бы з’явіцца на месцы прамысловага сметніку. Я не ўяўляю сабе пяцізоркавага гатэля, вокны якога выходзілі на прамысловы палігон. Галоўнае патрабаванне да пяцізоркавых гатэляў сёння – краявіды за акном. Калі ж вокны будуць выходзіць на сметнік – гатэль не будзе пяцізоркавым. А калі ж гатэль з’явіцца на месцы сметніка, то ягоныя вокны будуць выходзіць на прыгожы парк. Тады гэта будзе пяцізоркавы гатэль ад якога будзе карысць жыхарам горада. Кітайцы не хочуць разбіраць сметнік. Яны хочуць будаваць ужо на гатовай пляцоўцы, дзе можна лёгка выцерабіць дрэвы і пачаць будаўніцтва.

Еўрарадыё: Вашая арганізацыя “Экадом” і далей збіраецца змагацца за гэты парк?


Таццяна Новікава: Так. Тое, што дзеянні цяпер прыпыненыя – з’ява часовая. Гэта перапынак на перамовы. Як бакі збогуць абараніць свае пазіцыі – гэта ўжо справа часу. Я цяпер у сваім лісце спрабую растлумачыць уладам неабходнасць зрабіць перапынак. Каб яны пачакалі секчы дрэвы, пакуль у міністэрстве пройдзе разбіральніцтва. Трэба, каб і іншыя арганізацыі, якія ўяўляюць сабе ка гэтага парку, умяшаліся ў гэтую справу. Трэба скіроўваць лісты ў Міністэрства прыроды, у адміністрацыю Ленінскага раёну – тлумачыць тое, што парк гэты сапраўды мае сваю вартасць.

Фота onliner.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі