ЕГУ пракаментаваў адлічэнне студэнткі пасля скаргаў

Таццяна Барысава

Таццяна Барысава / Facebook.com

Надоечы Еўрарадыё расказвала гісторыю Таццяны Барысавай, якую адлічылі з ЕГУ пасля скаргаў былога выкладчыка Сяргея Сялецкага і рэктара ВНУ Кшыштафа Рыбіньскага.

Былая студэнтка кажа, што прычынай адлічэння стала яе папярэджанне самой сабе, якое яна разаслала акадэмічнай супольнасці, каб "у творчай манеры" паведаміць, за што яе могуць выключыць.

Паводле слоў Таццяны, яна вельмі перажывае з-за сітуацыі і хацела б вярнуцца, каб скончыць вучобу і атрымаць дыплом.

Пра тое, ці можа ў яе з'явіцца такі шанец і пры якіх умовах, мы спыталі ў кіраўніка аддзела камунікацыі і маркетынгу ЕГУ Віліуса Алесіуса.

Публікуем афіцыйны адказ адміністрацыі без зменаў:

"Адміністрацыя ЕГУ, якую ўзначальвае рэктар праф. К. Рыбінскі, прыняла рашучыя захады на парушэнні акадэмічнай этыкі студэнткай Т. Б.

Са снежня 2023 года, універсітэт скасаваў дамову з Т. Б.

Гэтае рашэнне можа быць абскарджанае кіраўніку па акадэмічнай этыцы і працэдурах у адпаведнасці з усталяванай працэдурай, прадугледжанай законамі Рэспублікі Літва аб навуцы і адукацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі