Дзяўчына ў Мінску правалілася ў сутарэнні каля караоке-клуба Slivki (фота)

Дзяўчына ў Мінску правалілася ў сутарэнні каля караоке-клуба Slivki (фота)

У ноч на 30 чэрвеня, у 00.05, сталічныя ратавальнікі атрымалі выклік да караоке-клуба Slivki, інфармуе прэс-служба Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС. Ім паведамілі, што ў сутарэнне каля будынка звалілася дзяўчына.  

На месцы здарэння ратавальнікі выявілі, што гаворка ідзе пра 19-гадовую студэнтку-трэцякурсніцу. Дзяўчына звалілася з першага паверху ў сутарэнне разгрузнай рампы будынка. Падзенне адбылося з вышыні 6 метраў.

Дзяўчыну шпіталізавалі ў гарадскую лякарню хуткай медыцынскай дапамогі. Меркаваны дыягназ — ушыб галаўнога мозгу, спалучаныя траўмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі