Дзярждэпартамент ЗША: няма пацвярджэння ўварвання Расіі ў Крым

Паводле амерыканскай чыноўніцы, няма незалежнага пацверджання інфармацыі ваеннага ўварвання Расіі на паўвыспу Крым.



У Расіі ў сваю чаргу заяўляюць, што манеўры вайскоўцаў праходзяць у межах дамовы аб дыслакацыі Чарнаморскага флоту.



Як заявіла Джэніфер Псакі, Вашынгтон уважліва сочыць за развіццём сітуацыі ва Украіне.



Выканаўца абавязкаў прэзідэнта Украіны Аляксандр Турчынаў заявіў, што Расія пад выглядам вучэнняў увяла войскі ў Крым, чым правакуе ваенны канфлікт. Ён запатрабаваў ад расійскага кіраўніцтва неадкладна адклікаць войскі, перадае korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі