“Дзякуй богу, мы былі прышпіленыя”: Падрабязнасці аварыі з удзелам Адамовіч

Падрабязнасці аварыі расказаў Еўрарадыё адвакат Аляксандр Галіеў, які ехаў у аўтамабілі Марыны Адамовіч у якасці пасажыра. “Мы рухаліся па галоўнай дарозе, у машыне нас было двое. У нейкі момант на скрыжаванні справа выехаў аўтамабіль. Там лесапаласа, скрыжаванне закрытае, часу спыніцца папросту не было — аўтамабіль выехаў акурат на нас. Адлегласць была зусім невялікая, метры і канкрэтныя дадзеныя цяпер не назаву. Там працавала група ДАІ, вядзецца разбіральніцтва. Дзякуй богу, мы былі прышпіленыя”, — расказвае Аляксандр Галіеў.

У момант аварыі за рулём “Сітраена” была Марына Адамовіч. У іншай машыне — джыпе “Гранд Чэрокі” ехалі кіроўца і пасажыр. Абодва кіроўцы трапілі ў шпіталь. Цяпер стан Марыны Адамовіч нармальны, ёсць падазрэнні на пераломы. Сама Адамовіч знаходзіцца дома.

Фота Аляксандра Галіева з месца аварыі.

Аварыя з удзелам жонкі палітвязня Міколы Статкевіча здарылася 29 красавіка каля 16.30 на трасе паміж Шкловам і Бялынічамі. Марына Адамовіч разам з адвакатам вярталася з Магілёўскай калоніі, дзе цяпер знаходзіцца Статкевіч.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі