Дзве сястры адбіліся рамянём ад сэксуальных вычварэнцаў (відэа)

Чарговае здарэнне з удзелам сэксуальных вычварэнцаў адбылося ў Індыі. Трое хуліганаў пачалі чапляцца да 22-гадовай Араці і яе 19-гадовай сястры Пуджы яшчэ да пасадкі ў аўтобус. У салоне ж яны кінулі дзяўчатам паперкі з нумарамі сваіх тэлефонаў. А калі пабачылі, што іншыя пасажыры, кандуктар і кіроўца робяць выгляд, што нічога не адбываецца, пачалі паводзіць сябе больш нахабна.

Тады адна з сясцёр зняла рамень і збіла ім гвалтаўнікоў. Відэа здарэння, якое трапіла ў інтэрнэт, выклікала шырокі рэзананс у Індыі. Кандуктара і кіроўцу звольнілі, а дзяўчат узнагародзяць за смеласць, кожная з іх атрымае па 500 долараў, інфармуе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі