Вы тут

Дзмітрый Паўлічэнка трапіў у рэанімацыю з каранавірусам

Дзмітрый Паўлічэнка / sb.by​

Былы камандзір спецыяльнага атрада хуткага рэагавання (САХР) і вайсковай часці 3214 Дзмітрый Паўлічэнка больш за тыдзень правёў у рэанімацыі адной з бальніц Мінска. Як піша "Народная Воля", скандальна вядомы сілавік захварэў на каранавірус.

Дзмітрый Паўлічэнка — адзін з галоўных фігурантаў спраў пра гучныя знікненні палітычных апанентаў рэжыму Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага. Апошнія гады ён кіруе Беларускай асацыяцыяй ветэранаў падраздзяленняў спецыяльнага прызначэння войскаў МУС "Гонар". 

Падчас масавых пратэстаў 2020 года Паўлічэнку бачылі на праўладным мітынгу, але і сярод яго блізкага кола — разам з прэс-сакратаром Лукашэнкі Наталляй Эйсмант

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.