Джордж Майкл прапанаваў Бэнксі размаляваць свой асабняк

Спявак Джордж Майкл мае намер наняць знакамітага брытанскага мастака-графіціста Бэнксі для таго, каб ён размаляваў сцяну яго асабняка на поўначы Лондана. Музыка ўжо звязаўся з прадстаўнікамі арт-тэрарыста, які дбайна хавае сваю асобу.

За магчымасць пазнаёміцца з мастаком і ўбачыць яго ў справе Майкл гатовы заплаціць два мільёны фунтаў стэрлінгаў. Бэнксі праз свайго прадстаўніка ўжо заявіў, што згодны папрацаваць у асабняку спевака, але толькі ў яго адсутнасць.

Джордж Майкл з'яўляецца вялікім прыхільнікам Бэнксі. У яго калекцыі ёсць два палотны мастака, якія ён набыў на аўкцыёне за 400 тысяч фунтаў.

Фота: www.karat-c.ru