Джэсіка Альба знімецца ў працягу "Дзяцей шпіёнаў"

Джэсіка Альба знімецца ў "Дзецях шпіёнаў 4", паведамляе The Hollywood Reporter.
Альба выканае ролю шпіёнкі, якая ўжо даўно адышла ад справу і гадуе траіх дзяцей (немаўля і дваіх прыёмных падлеткаў). Але яе нечакана зноў выклікаюць на службу. Гераіні давядзецца змагацца са злыднем, мэта якога - спыніць час.

Здымкі фільма, які выйдзе ў фармаце 3D, плануецца пачаць у верасні 2010 года. Рэжысёрам карціны, бюджэт якой складае 30 мільёнаў долараў, выступіць Роберт Радрыгес.

Паведамляецца таксама, што памянялася працоўная назва новага фільма: карціна зараз называецца не "Дзеці шпіёнаў 4: Армагедон" (Spy Kids 4: Armageddon) як раней, а "Дзеці шпіёнаў 4: Увесь час у свете" (Spy Kids 4: All the Time in the World).

Вядома таксама, што зоркі папярэдніх серый Алекса Вега і Дэрыл Сабара выканаюць у карціне другарадныя ролі. Апошняя карціна франшызы з Вегай і Сабара - "Дзеці шпіёнаў 3D" - сабрала ў сусветным пракаце каля 200 мільёнаў долараў пры бюджэце ў 38 мільёнаў.

"Дзеці шпіёнаў 4: Увесь час у свеце" стане трэцяй працай Альбы з Радрыгесам. У 2005 годзе Джэсіка знялася ў "Горадзе грахоў", а ў 2010 годзе - у карціне "Мачэтэ", выхад якой запланаваны на 2 верасня. У ім апроч Альбы зняліся Дэні Трэхо, Мішэль Радрыгес, Роберт дэ Ніра, Стывен Сігал і Ліндсэй Лохан.

Фота: wallpaperbase.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі