Джасцін Цімберлэйк зоймецца вытворчасцю тэкілы

Амерыканскі поп-спявак Джасцін Цімберлэйк зоймецца вытворчасцю тэкілы, паведамляецца на сайце выдання New Musical Express. Алкагольны напой, які будзе выпускацца пад маркай выканаўцы і мае назву "901", з'явіцца на паліцах крамаў Нью-Ёрка, Лос-Анджэлеса, Лас-Вегаса і Сэнт-Луіса ў траўні.

Паводле слоў прадстаўніка Цімберлэйка, назва "901" вельмі сімвалічная. Так, ён распавёў, што абраны спеваком лік азначае 9 гадзін 1 хвіліну вечара. "9:01 — гэты такі адмысловы час, калі вечар ужо скончыўся, а ноч толькі пачынаецца", — растлумачыў прадстаўнік выканаўцы.

Адзначым, што акрамя "901" Цімберлэйк валодае кампаніяй "William Rast", якая займаецца вытворчасцю адзежы, а таксама з'яўляецца заснавальнікам гуказапісвальнага лэйбла "Tennman". У сваю чаргу Gigwise адзначае, што спявак не забывае і пра кар'еру музыкі — у цяперашні час былы ўдзельнік поп-гурта N'Sync працуе над запісам свайго трэцяга сольнага альбома.

Фота: www.peoples.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі