Дзевяць вагонаў пасажырскага цягніка сышлі з рэек у Расіі
![Чыгуначная аварыя пад Інтой](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2024-06/ciahnik-2606-1.jpg.webp?itok=aeiDKxb5)
Чыгуначная аварыя пад Інтой / t.me/komivkomi
Аварыя на чыгунцы адбылася ўвечары 26 чэрвеня каля горада Інта ў расійскай Рэспубліцы Комі. Як паведамляе ТАСС, з рэек сышлі дзевяць вагонаў пасажырскага цягніка Варкута-Наварасійск.
Паводле звестак аператыўных службаў, загінулых пры здарэнні няма, пацярпелі каля 70 чалавек.
Тг-канал @komivkomi удакладняе, што папярэдняй прычынай аварыі назвалі размыццё вадой чыгуначнага насыпу.
Агулам у саставе "Варкута-Наварасійск" было 14 вагонаў.
![Дзевяць вагонаў пасажырскага цягніка сышлі з рэек у Расіі](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/ciahnik-2606-2.jpg.webp?itok=1G59oX3o)
Чыгуначная аварыя пад Інтой / t.me/komivkomi
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.