Вы тут

Дзевяць чалавек загінулі пры страляніне ў дзвюх кальянных у Германіі (відэа)

Страляніна ў Германіі / Reuters

У нямецкім горадзе Ханаў пры страляніне ў дзвюх кальянных загінулі дзевяць чалавек, піша "Новая газета". Ёсць звесткі таксама пра некалькі пацярпелых. 

Цела меркаванага стралка паліцыя знайшла ў ягоным доме. Як паведамляе ў Твітары паліцыя, побач з ім быў яшчэ адзін труп. 

Дакладныя матывы стралка і звесткі пра яго паходжанне цяпер невядомыя, аднак, паводле інфармацыі Bild, гэта мог быць немец. Паводле неафіцыйных звестак. у яго была ліцэнзія на паляванне.

Трагедыя адбылася 19 лютага каля 22:00 паводле мясцовага часу (00:00 20 лютага паводле мінскага). Мужчына застрэліў трох чалавек у кальяннай, Потым пайшоў у іншую кальянную, дзе забіў яшчэ пяцярых чалавек. Пазней ад ранаў памёрла дзявятая ахвяра.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.