Дзевяць чалавек загінулі пры крушэнні лёгкаматорнага самалёта ў ЗША
![Дзевяць чалавек загінулі пры крушэнні лёгкаматорнага самалёта ў ЗША](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/1_34.jpg.webp?itok=M2Z5WKPT)
Дзевяць чалавек загінулі пры крушэнні лёгкаматорнага самалёта ў ЗША. Здарэнне адбылося 30 лістапада ў штаце Паўднёвая Дакота, паведамляе тэлеканал NBC.
Самалёт Pilatus PC-12 упаў у 12.30 па мясцовым часе адразу пасля яго вылету з аэрапорта горада Чэмберлен. Сярод загінулых пілот і двое дзяцей, яшчэ тры чалавекі пацярпелі. Усяго на борце знаходзіліся 12 чалавек.
Прычына авіякатастрофы пакуль не паведамляюцца.