Дзень пажарнай службы адсвяткуюць у сталіцы

Дзень пажарнай службы адзначаецца 25 ліпеня, але самі ўрачыстасці перанеслі на выходны дзень, 26 ліпеня. Імпрэзы пройдуць у Цэнтральным парку імя Горкага. Яны пачнуцца з ускладання кветак да помніка на плошчы Перамогі.
 
У 11.00 ад будынка цырка да плошчы Перамогі пройдзе парад падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Пасля парада ўсіх гасцей свята запросяць у парк, дзе пройдуць паказальныя выступленні ўзвода ганаровай варты Камандна-інжынернага інстытута МНС.

На Свіслачы будзе арганізаваны парад плаўсродкаў МНС, у парку імя Горкага адбудзецца святочны канцэрт, будзе дэманстравацца спецтэхніка падраздзяленняў МНС. Для дзяцей прадугледжаны спартыўныя і забаўляльныя конкурсы, інфармуе газета “Звязда”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі