Вы тут

Лукашэнка: Аўтарытэт настаўніка — залог паспяховай дзяржавы

president.gov.by

Аляксандар Лукашэнка павіншаваў беларускіх педагогаў з Днём настаўніка, які сёлета прыпадае на 6 кастрычніка.

“Ваша вялікая праца патрабуе поўнай самааддачы, высакароднасці душы, цярпення і бязмежнай любові да дзяцей”, —  гаворыцца ў тэксце віншавання, апублікаваным на сайце прэс-службы прэзідэнта.

“Мы жывем у дынамічны час: развіваецца навука, удасканальваюцца методыкі, абнаўляецца змест адукацыі. Аднак нават самыя сучасныя інфармацыйныя тэхналогіі ніколі не заменяць жывых зносінаў з настаўнікам”, —  падкрэслівае Лукашэнка.

Кіраўнік краіны адзначае, што настаўнікі вызначаюць “заўтрашні дзень краіны” і выхоўваюць са сваіх вучняў “сапраўдных патрыётаў —  грамадзянаў нашай Айчызны”.
“Перакананы, што аўтарытэт і высокі статус настаўніка ў грамадстве —  залог паспяховай будучыні дзяржавы”, —  сказана ў віншаванні.