Лукашэнка павіншаваў педагогаў: Вы ўмацоўваеце ідэалагічны падмурак

Лукашэнка павіншаваў педагогаў: Вы ўмацоўваеце ідэалагічны падмурак

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў педагагічных работнікаў Беларусі з Днём настаўніка. У звароце, які апублікавала прэс-служба кіраўніка дзяржавы, гаворыцца, што “выскародная, адказная праца настаўніка, якая патрабуе поўнай самааддачы, заўсёды карысталася асаблівай павагай”.

“Адчыняючы перад дзіцем дзверы ў свет ведаў, выхоўваючы яго, вы фарміруеце асобу юнага грамадзяніна і закладваеце асновы будучыні Беларусі”, — адзначаецца ў віншаванні.

“Вы з гонарам выконваеце сваю важную місію, заўсёды знаходзіцеся ў цэнтры грамадскага жыцця, умацоўваеце ідэалагічны падмурак нашай краіны. Перакананы, ваш энтузіязм, бязмежнае цярпенне і адданасць прафесіі знойдуць водгук у сэрцах выхаванцаў і паслужаць годным прыкладам для падрастаючага пакалення”, — адзначыў Лукашэнка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі