Дзе ў цэнтры Мінска перакрыюць рух 30 чэрвеня
![Дзе ў цэнтры Мінска перакрыюць рух 30 чэрвеня](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/000023_334545_bigbelta.jpg.webp?itok=1uPR8Stk)
Сталічнае ДАІ нагадала, дзе ў цэнтры Мінска перакрыюць рух транспарту 29 і 30 чэрвеня. Прычына — рэпетыцыя шэсця "Беларусь памятае" і святочнага канцэрта "Нашы песні — наша жыццё". У суботу і нядзелю з 10:00 да 11:30 нельга будзе праехаць па вуліцы Кісялёва — ад вуліцы Чырвонай да плошчы Перамогі і па вуліцы Захарава — ад Першамайскай вуліцы да плошчы Перамогі. У гэтыя ж дні і ў той жа час перакрыюць праспект Незалежнасці ад вуліцы Янкі Купалы да вуліцы Казлова.