Дыта фон Ціз закахалася і вучыць французскую мову

Легендарная каралева бурлеска Дыта фон Ціс (Dita Von Teese) вывучае французскую мову з-за свайго бойфрэнда, французскага артыстакрата графа Луі-Мары дэ Кастэльбажака (Count Louis-Marie de Castelbajac). У сваім блогу вядомая стрыптызёрша паведаміла, што французская мова не такая ўжо і лёгкая:
“Чаму ў школе я не вывучала французскую? – кажа Дзіта. – Зараз усё больш складана, чым 20 гадоў таму. Аднак я не здаюся!”

Па словах сяброў Дзіты, яна па-сапраўднаму закаханая. У адным са сваіх апошніх інтэрв’ю дзіва прызналася, што ў новых адносінах яна застаецца старамоднай і не хоча нараджаць дзяцей па-за шлюбам:

“Я хачу, каб усё было правільна, – кажа яна. – Спачатку я хачу закахацца, затым выйсці замуж, а ўжо потым нараджаць дзіця”.

Фота: www.theplace.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі