Дырэктарка гандлёвай базы ў Гомелі затрыманая за хабар

Дырэктарка гандлёвай базы ў Гомелі затрыманая за хабар

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу на дырэктара Гомельскай універсальнай базы. Яе падазраюць у атрыманні хабару, піша sb.by. Памеры хабару не называюцца. 

Ва ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці кажуць, што за дачу хабару пачатыя крымінальныя справы на двух намеснікаў кіраўніка камерцыйнай структуры.

Усе фігуранты ўзятыя пад варту.

Гомельская ўніверсальная база — найбуйнейшае гандлёвае прадпрыемства паўднёва-ўсходняга рэгіёну, структурнае падраздзяленне Гомельскага аблспажыўсаюза.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі