Дырэктар ФБР назваў Расію галоўнай пагрозай сярод усіх краін свету

Дырэктар ФБР назваў Расію галоўнай пагрозай сярод усіх краін свету

Улады Расіі дагэтуль уплываюць на амерыканскую палітыку, хоць расследаванне магчымага ўмяшання Крамля ў прэзідэнцкія выбары ў ЗША яшчэ ідзе і вынікі яго пакуль невядомыя. З такой заявай 3 траўня выступіў дырэктар ФБР Джэймс Комі на ​​пасяджэнні юрыдычнага камітэта сената ЗША.

"Улічваючы яе намеры і яе магчымасці, Расія цяпер уяўляе сабой найбольшую пагрозу сярод усіх дзяржаў на зямлі", — цытуе РБК словы Комі. Ён дадаў, што Расія можа зноў выкарыстоўваць хакерскія атакі для ўплыву на выбары, скарыстаўшыся досведам 2016 года.

На сенацкім пасяджэнні дырэктар ФБР нагадаў, што расследаванне магчымага ўплыву Расіі на перадвыбарчы працэс у ЗША пачалося яшчэ ў ліпені 2016 года. Ужо ў жніўні таго ж году ён хацеў распавесці пра гэта публічна, але супрацоўнікі адміністрацыі Барака Абамы параілі яму не рабіць гэтага.

Да выступу ў юрыдычным камітэце сената 20 сакавіка Комі адказваў на пытанні ў камітэце па справах разведкі палаты прадстаўнікоў. Тады ён таксама казаў пра асабістую непрыязнасць расійскага прэзідэнта да кандыдата Хілары Клінтан і жаданне Уладзіміра Пуціна мець справу з бізнэсоўцам Дональдам Трампам. Расія, паводле слоў Комі, хоць і з'яўляецца праціўнікам ЗША, традыцыйна зацікаўленая ў тым, каб зразумець будучы палітычны курс Вашынгтона.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі