Дыпламатаў заклікаюць наведаць галадоўнікаў — за кратамі і на волі

Удзельнікі галадоўкі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам, Юрыем Лявонавым і Ўладзімірам Асіпенкам заклікалі генеральнага пракурора Беларусі Рыгора Васілевіча змяніць ваўкавыскім прадпрымальнікам меру стрымання. Прапануецца замяніць утрыманне пад вартай на падпіску аб нявыяздзе альбо як мага хутчэй правесці суд.  Адпаведны зварот накіраваны 7 траўня генпракурору, а таксама пракурору Гродзенскай вобласці і гродзенскую абласную міліцыю, якія вядуць крымінальную справу прадпрымальнікаў, паведамляе БелаПАН.

У сваю чаргу, прадстаўнікі Аб'яднаных дэмакратычных сіл 7 траўня перададуць у амбасады, якія акрэдытаваныя ў Мінску, адмысловы зварот, инфармуе "Хартыя'97". Яны просяць замежных дыпламатаў, якія працуюць у Беларусі, паспрабаваць наведаць Аўтуховіча і тых моладзевых актывістаў, якія галадаюць у знак салідарнасці з ім.

Нагадаем, што ў галадоўцы салідарнасці з палітвязнямі бяруць удзел ужо 20 чалавек. Акцыя пачалася 4 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі