Дым над аэрадромам у Ейску (РФ) і збітыя БПЛА над Украінай — 371-я раніца вайны

СПА працавала мінулай ноччу ў Палтаўскай вобласці Украіны / ілюстрацыйнае фота facebook.com/GeneralStaff.ua
СПА працавала мінулай ноччу ў Палтаўскай вобласці Украіны / ілюстрацыйнае фота facebook.com/GeneralStaff.ua

Дым бачылі мінулым вечарам у раёне вайсковага аэрадрома ў расійскім горадзе Ейску. Гэта Краснадарскі край. Мясцовыя паблікі публікуюць фота з каментаром "у раёне аэрадрома нейкі выбух". Улады супакойваюць, кажуць, гэта"вайскова-тактычныя вучэнні".

А дарадца міністра ўнутраных спраў Украіны Антон Герашчанка нагадвае, што "менавіта з гэтага аэрадрома ўзляталі самалёты, якія бамбілі ўсход і поўдзень Украіны". Але дадае, што афіцыйных пацверджанняў, што гэта была атака на аэрадром, няма.

Дым над аэродромом в Ейске (РФ) и сбитые БПЛА над Украиной — 371-е утро войны
Дым у раёне аэрапорта ў расійскім Ейск / @novosti_yeisk/6802

Расіяне гэтай ноччу зноў атакавалі Украіну. СПА працавалі ў Палтаўскай вобласці. Кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Дзмітрый Лунін уначы напісаў, што папярэдне вядома пра 5 збітых расійскіх беспілотнікаў. Па словах таго ж Герашчанка," Шахеды " гэтай ноччу былі заўважаныя ў паветранай прасторы Чарнігаўскай, Сумскай, Палтаўскай і Кіеўскай абласцей.

У Сумскай вобласці, у прыватнасці, у вёсцы Аляксандраўка расіяне скінулі з беспілотніка два выбуховыя снарады на прыватны жылы дом. Дом атрымаў пашкоджанні, распавядаюць у абласной вайсковай адміністрацыі.

Адзначым, што расіяне адступілі з Сумскай вобласці вясной 2022 года, але працягваюць яе рэгулярна абстрэльваць. The New York Times са спасылкай на ўкраінскую выведку ў сярэдзіне лютага пісала, што расіяне могуць паспрабаваць адцягнуць абарону Украіны і адкрыць новы фронт вакол Сум і ў Харкаўскай вобласці.

Дым над аэродромом в Ейске (РФ) и сбитые БПЛА над Украиной — 371-е утро войны
Бахмут / @euronewsru

Да сітуацыі на фронце. Украінскія сілы абароны за суткі адбілі на кірунках, дзе цяпер ідуць асноўныя баі (Купянскім, Ліманскім, Бахмуцкім і Шахцёрскім) 85 расійскіх нападаў.

На Купянскім і Ліманскім кірунках праціўнік вёў наступальныя дзеянні, але поспеху не дамогся, кажуць украінскія вайскоўцы. Беспаспяховымі былі наступальныя дзеянні на Аўдзееўскім і Шахцёрскім напрамках. Цяжэй за ўсё  на Бахмуцкім кірунку. Расіяне тут актыўна атакуюць. Не спыняюць штурм горада, кажуць ва ўкраінскім Генштабе.

Напярэдані камандуючы ўсходняй групоўкі войскаў генерал-палкоўнік Аляксандр Сырскі прыняў рашэнне накіраваць на Бахмуцкі кірунак дадатковыя падраздзяленні. Пра гэта распавяла намесніца міністра абароны Украіны Ганна Маляр. Паводле яе слоў, у Бахмуце таксама прынялі "пэўныя рашэнні, якія нельга агучваць".

"Ужо некалькі месяцаў эпіцэнтрам баявых дзеянняў з'яўляецца Бахмут. Вораг там сканцэнтраваў свае ключавыя намаганні, таму што мае на мэце выйсці на межы Данецкай вобласці. Сітуацыя там сапраўды напружаная і складаная", прыводзіць словы Маляр Hromadske.

Аб нарастаючай інтэнсіўнасці баёў у Бахмуце казаў учора і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі. Ён зноў сабраў Стаўку, каб абмеркаваць тактыку дзеянняў у гэтым раёне.

А ў МАГАТЭ занепакоеныя новымі артылерыйскімі абстрэламі каля Запарожскай АЭС і праблемамі з ратацыяй экспертаў, якія знаходзяцца на станцыі. Змена павінна была адбыцца каля трох тыдняў таму. Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка арганізацыі Рафаэля Гросі.

Эксперты МАГАТЭ далажылі ў штаб-кватэру, што днём 27 лютага чулі каля 20 "выбухаў", хутчэй за ўсё, у раёне станцыі. "Гэта трывожная тэндэнцыя, якая дэманструе надзённасць і важнасць стварэння зоны ядзернай бяспекі і бяспекі на Запарожскай атамнай электрастанцыі", — адзначыў Гросі. На Запарожскай АЭС, паводле звестак "Энэргаатама", цяпер спыненыя ўсе шэсць энэргаблокаў, і расіяне блакуюць іх уключэнне. Пры гэтым станцыя працягвае пастаянна спажываць электраэнергію на ўласныя патрэбы з энергасістэмы Украіны.

Злучаныя Штаты завяршаюць падрыхтоўку першай украінскай батарэі зенітнага ракетнага комплексу Patriot. Пра гэта заявіў дырэктар па аперацыях Аб'яднанага камітэта начальнікаў штабоў ЗША генерал Дуглас Сімс падчас слуханняў у Камітэце Палаты прадстаўнікоў у пытаннях Узброеных сіл, піша CNN. Вучэнні ўкраінскіх вайскоўцаў на сістэмах Patriot праходзяць на вайсковай базе ў штаце Аклахома.

"Мы ўпэўненыя, што ўкраінцы будуць выкарыстоўваць Patriot з такім жа уменнем, якое яны дэманструюць штодня з іх цяперашнімі магчымасцямі супрацьпаветранай абароны", — адзначыў Сімс. З ягоных слоў, ЗША і іх партнеры ўжо падрыхтавалі больш за 4 000 украінскіх вайскоўцаў. Нагадаем, пра намер перадаць Кіеву батарэі зенітна-ракетнай сістэмы Patriot ЗША абвясцілі ў снежні. Тыповая батарэя Patriot складаецца з радара, каманднага пункта, які выяўляе і суправаджае мэты,  і да 8 пускавых установак па 4 ракеты ў кожнай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі